СМІ: Расейскія гелікаптэры і самалёты пад Бранскам маглі патрапіць у авіязасаду
40- 13.05.2023, 18:28
- 37,256
Стала вядома, колькі чалавек загінула.
Дзевяць чалавек загінула ў выніку катастрофы расейскіх гелікаптэраў Мі-8 і самалётаў Су-34 і Су-35 у Бранскай вобласці. Пра гэта паведаміла Baza.
Вось дзе, паводле апошняй версіі тэлеграм-канала, загінулі расейскія вайскоўцы:
- у горадзе Клінцы пры катастрофе гелікаптэра Мі-8 загінулі ўсе тры сябры экіпажа.
- Ва Унецкім раёне (там знаходзіцца вёска Валкусцічы, пра якую паведамлялася раней) загінулі тры сябры экіпажа другога гелікаптэра Мі-8.
- У вёсцы Ніжняя загінулі два пілоты знішчальніка-бамбавіка Су-34.
- У вёсцы Сурэцкі Мурашка загінуў пілот знішчальніка Су-35.
Адзначым, што версію пра катастрофу двух самалётаў і двух гелікаптэраў у Бранскай вобласці пацвердзіў "Коммерсант" са спасылкай на неназваныя крыніцы.
Паводле папярэдніх звестак, усе збітыя паветраныя судны ўваходзілі ў адну авіягрупу. Знішчальнікі павінны былі нанесці ракетна-бомбавы ўдар па мэтам на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны, а гелікаптэры іх падстрахаваць, "каб у тым ліку падабраць экіпажы Су, калі яны будуць збітыя агнём ворага".
Хутчэй за ўсё, авіягрупа ВКС Расеі патрапіла ў авіязасаду.