15 чэрвеня 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Крэмль пацярпеў паразу, калі канчаткова паверыў уласнай прапагандзе

8
Буданаў: Крэмль пацярпеў паразу, калі канчаткова паверыў уласнай прапагандзе
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Кіраўнік ГУР растлумачыў механізм крамлёўскага самападману.

Планы Крамля былі першапачаткова асуджаныя на крах, паколькі ўлада Расеі з часам стала верыць хлусні і ліслівасці ўласнай прапаганды. Пра гэта кіраўнік Галоўнай управы разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў сказаў у інтэрв'ю праекту ISLND TV.

Кіраўнік ГУР заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін і ягонае атачэнне «сталі ахвярамі сваёй жа прапаганды».

«Яны рэальна пачалі ў гэта верыць. І гэта не ўнікальны такі выпадак у гісторыі, гэта даволі часта бывае», – сказаў Буданаў.

«Калі вам усе навокал кажуць, што вы найлепшы, і самы моцны ў свеце, і ўвогуле ўвесь свет гэта нішто, а вы такі малайчына... Вы пачынаеце дазваляць сабе пэўныя крокі. На іх рэагуюць, скажам так, слабенька. Вы пачынаеце сабе ўсё больш дазваляць, становіцеся занадта самаўпэўненым», – так кіраўнік ГУР растлумачыў механізм крамлёўскага самападману, які і прывядзе, на ягоную думку, Пуціна і Расею да стратэгічнай паразы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках