Першы рэгіён РФ ужыў «прадуктовыя карткі»
12- 22.05.2023, 18:07
- 23,008
Назад у СССР.
Жыхарам Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, якія маюць патрэбу, раздадуць электронныя «сертыфікаты» для аплаты пакупак у супермаркетах «Пяцёрачка» і «Скрыжаванне». Пра гэта паведамляе прэс-служба X5 Retail Group (уладальнік брэндаў названых крамаў).
Жыхары, якія прэтэндуюць на дзяржпадтрымку, атрымаюць сацвыплаты на картку аплатнай сістэмы «Мір». Выдаткаваць іх можна будзе толькі ў крамах X5. Кампанія ўзаемадзейнічае з урадамі яшчэ некалькіх расейскіх рэгіёнаў па ўкараненні сістэмы электронных сертыфікатаў, гаворыцца ў паведамленні.
Праз развязаную Расеяй вайну ва Украіне грамадзяне РФ перажылі новую хвалю падзення рэальных даходаў і ўсплёск інфляцыі. Паводле інфармацыі Расстата, у 2022 годзе рэальныя наяўныя даходы насельніцтва Расеі знізіліся на 1% пасля росту на 3,2% у 2021 годзе. Рост коштаў за мінулы год дасягнуў 17,83% у гадавым вылічэнні.
У выніку пакупніцкая здольнасць расейцаў знізілася па 15 з 24 базавых харчовых тавараў. Так, да вайны, у 2021 годзе, грамадзяне РФ з сярэднім даходам маглі дазволіць сабе набыць 102,8 кг ялавічыны на месяц, а ў 2022 - толькі 97 кг. У пераліку на малако расейскія грамадзяне за год збяднелі на 0,2 літра, а ў пераліку на цукар-пясок - на 151 кг. Аб'ём солі, даступны расейцам, знізіўся на 307 кг; гарбаты - на 1,6 кг; маргарыну - на 45 кг.
Агулам продаж харчовых тавараў летась зменшыўся на 1,5%, а ў першым квартале 2023 года - яшчэ на 3,4%. У рэальным вылічэнні, гэта значыць, з улікам назапашанай інфляцыі, абарачэнне расейскага раздробу ўпала ніжэй за ўзровень 2011 года, падлічылі аналітыкі MMI.
Напярэдадні прэзідэнт РФ >Уладзімір Пуцін паабяцаў, што Расея зможа сама забяспечыць сябе неабходнымі прадуктамі. «У збожжы самазабяспечанасць складае 185,4%, у мясе - 101,6%, у рыбе - 153%, у раслінным алеі - 211%», - прывёў статыстыку Пуцін.