26 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі ўдары па пазіцыях расейцаў у Бярдзянску

УСУ нанеслі ўдары па пазіцыях расейцаў у Бярдзянску

Зафіксавана не менш за пяць «прылётаў».

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па пазіцыях расейскіх захопнікаў у часова акупаваным Бярдзянску. Зафіксавана сама меней пяць «прылётаў».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне Бярдзянскай мескай вайсковай адміністрацыі ў Telegram.

«Яшчэ мінімум пяць траплянняў ад УСУ па расейскіх пазіцыях у Бярдзянскай грамадзе! Расейскае СПА чарговы раз паказала сваю неэфектыўнасць», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым афіцыйныя ўлады места заклікалі дачакацца падрабязнасцей і афіцыйнага пацвярджэнне ад Генеральнага штаба.

27 лютага 2022 года на пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ войскі дзяржавы-агрэсара ўвайшлі ў Бярдзянск. Пасля гэтага жыхары места выйшлі на пратэст супраць расейскай акупацыі.

У Бярдзянску расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла фальшывую «новую ўладу» з дворнікаў і ладавальнікаў. Ніводны кіраўнік бюджэтнай установы або камунальнага прадпрыемства ў месце не перайшоў на бок акупантаў.

Расейскія захопнікі выкарыстоўваюць места як вайсковую базу, пры гэтым праз порт Бярдзянска вывозяць крадзенае ўкраінскае збожжа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках