На месцы друкарні Францішка Скарыны ў Празе з'явіўся памятны знак
3- 28.05.2023, 21:41
- 3,178

Відэа.
Пасля года ўважлівага планавання, неабходных дакументаў і вырабу, на Старамескай плошчы ў Празе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Францішка Скарыны (1470-1522), паведамляе пасольства Літвы ў Чэхіі.
Першая друкаваная кніга на старабеларускай мове выйшла ў Празе ў 1517 годзе. Паводле адной з версій, Францішак Скарына для гэтага арандаваў друкарню ў крамніка Севярына, самага вядомага выдаўца таго часу, на Старамескай плошчы (Staroměstské náměstí). Аднак у XVII стагоддзі будынак быў разбураны. Менавіта на гэтым месцы і ўсталявалі памятную дошку.
Табліца выкананая з бронзы вядомым чэшскім мастаком Іржы Альтманам. Сам знак люстраны, гэта значыць з яго дапамогай можна надрукаваць знак Скарыны на паперы.
Мемарыяльная дошка Скарыны з'явілася там дзякуючы супольнай рабоце Сядзібы дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, пасольства Літвы ў Чэхіі і Польскага інстытута ў Празе.
1/3
— LTembassyCZ/CH (@ltembassycz) May 28, 2023
Done✅
After one year of through planning, necessary paperwork & production, we are happy to announce that a memorial plaque to our first publisher of printed books, Francysk Skaryna (1470-1522), has been installed at #Staroměstskénáměstí (Old Town Square) in #Prague pic.twitter.com/T1EptjAwK5