Сырскі наведаў перадавую лінію на Ліманскім кірунку
3- 29.05.2023, 10:58
- 6,686

Начальнік вызначыў задачы на падрыхтоўку да наступальных дзеянняў.
Начальнік Наземных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі наведаў Ліманскі кірунак і ўзнагародзіў ваяроў, якія выконваюць баявыя заданні на перадавой лініі.
Аб гэтым Сырскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
«Ліманскі кірунак. Нашы часткі і падраздзяленні працягваюць утрыманне займаных меж і пазіцый, адбіваюць усе спробы ворага рушыць наперад пад Белагораўкай, Спорным, Навасёлаўскім, Торскім, наносяць яму значныя страты ў асабовым складзе і тэхніцы», - адзначыў ён.
Сырскі таксама паведаміў, што сустрэўся з камандзірамі часцін і падраздзяленняў, якія выконваюць задачы на найбольш "гарачых мясцінах" фронту. Абмеркавалі магчымыя сцэнары развіцця падзей на гэтым кірунку і бягучую сітуацыю на фронце.
«Ён адзначыў, што неўзабаве надыдзе час, калі мы пяройдзем да актыўных наступальных дзеянняў, вызначыў канкрэтныя задачы на падрыхтоўку да іх. Падзякаваў і ўзнагародзіў на перадавой ваяроў 10 АГШБр, 54 АМБр, 81 АДШБр, 95 АДШБр, 92 АМБр. Ад афіцэра да жаўнера ўсе з гонарам выконваюць свой абавязак перад украінскім народам», - высноўвае ён.