Буданаў - расейцам: Неўзабаве вы адчуеце адказ на свае напады
16- 29.05.2023, 15:44
- 29,604
Кіраўнік украінскай выведкі анансаваў адплату за ракетны ўдар.
Расейскія акупанты не здалеюць запалохаць украінцаў сваімі ракетнымі атакамі. Акупанты неўзабаве адчуюць адказ на такія абстрэлы і пашкадуюць аб сваіх дзеяннях.
Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірылы Буданава.
Так, сёння чарговая спроба тэрарыстычных дзеянняў расейцаў атакаваць Украіну балістычнымі ракетамі чарговы раз зазнала паразу.
«Усе тыя, хто ў РФ дагэтуль верыў, верыць або, можа быць, марыць аб тым, што змогуць запалохаць Украіну, я хачу вас засмуціць - гэта не так: усе як знаходзіліся, так і знаходзяцца на сваіх працоўных месцах і далей выконваюць сваю работу», - заявіў Буданаў.
Ён таксама зазначыў, што адказ Украіны не прымусіць доўга чакаць.
«Усе тыя, хто спрабаваў нас запалохаць, марачы, што гэта прынясе нейкі эфект, - вы неўзабаве аб гэтым пашкадуеце. Наш адказ не прымусіць сябе чакаць. Чакайце, неўзабаве ўсе ўбачаць», - дадаў кіраўнік ГУВ.