2 траўня 2024, Чацвер, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вучацца ліквідаваць наступствы ракетных і авіяўдараў

5
У Беларусі вучацца ліквідаваць наступствы ракетных і авіяўдараў

Cпецыяльныя вучэнні праводзяцца з 29 траўня.

У Беларусі вучацца ліквідаваць наступствы ракетных і авіяўдараў умоўнага ворага. З 29 траўня ў беларускім войску праводзяцца спецыяльныя вучэнні. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, імі кіруе намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Андрэй Федзін. Задзейнічаныя органы вайсковага кіравання і воінскія часці тэхнічнага забеспячэння, вайсковаабавязаныя, прызваныя ў згаданыя падраздзяленні.

Падчас вучэнняў, якія працягнуцца да 2 чэрвеня, адпрацоўваюцца таксама «пытанні забеспячэння злучэнняў і воінскіх часцей ракетамі і боепрыпасамі, павышэння жывучасці сіл і сродкаў тэхнічнага забеспячэння».

Сёлета ў нашай краіне неаднаразова адпрацоўвалі размеркаванне вайсковай авіяцыі па запасных аэрадромах, у тым ліку цывільных. Звычайна такія трэніроўкі праходзяць у чаканні вайны і ўдараў супраціўніка па вайсковых аэрадромах.

У сярэдзіне траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі войскі СПА знаходзяцца ў падвышанай баявой гатоўнасці. Здарылася гэта пасля знішчэння ўкраінцамі ў Бранскай вобласці расейскай авіягрупы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках