6 траўня 2024, панядзелак, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«25-ы арсенал»: названа дакладнае месца размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

24
«25-ы арсенал»: названа дакладнае месца размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

ЗРК С-400 «Трыумф» прыбыў на пазіцыі для прыкрыцця аб'екта.

Тэлеграм-канал «Беларуская выведка» паведаміў аб магчымым месцы размяшчэння спецчастак тактычных ракет паветранага і наземнага базіравання - «Коласава» (25-ы арсенал в/ч 25819). Менавіта тамака доўгі час працавала працоўная група кіравання РАВ МА РБ супольна з расейскімі калегамі.

У часы СССР на арсенале захоўваліся самі спецчасткі і абсталяванне для тэхнічнага абслугоўвання наземных сістэм. Дарэчы, у пачатку 90-х намеснік камандзіра па ўзбраенні, падпалкоўнік Жыхараў, быў абвешчаны ў вышук у сувязі з масаваным крадзяжом каштоўных металаў, якія з'яўляюцца часткамі электрычных частак пускавых установак і боегаловак.

Крыніцы канала паведамляюць, што ЗРК С-400 «Трыюмф» прыбылі ў Коласава і будуць размяшчацца на пазіцыі з мэтай прыкрыцця арсенала ад магчымай атакі балістычнымі ракетамі, БПЛА, крылатымі ракетамі, стратэгічнымі бамбавікамі, знішчэння самалётаў РЭБ, радараў і выведчыкаў, тактычнай авіацыі напрыклад (F16). Такая дарагая сістэма прыкрые арсенал, бо з сабраных намі звестак менавіта там плануецца размяшчэнне спецчастак ТЯЗ.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках