6 траўня 2024, панядзелак, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі і Саках прагрымелі магутныя выбухі

1
У Севастопалі і Саках прагрымелі магутныя выбухі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Частку з іх чулі ў месцах дыслакацыі расейскага флоту.

Уночы ў аўторак, 30 траўня, у часова акупаваным Крыме адбыўся новы выбух. Выбухі чулі ў раёне горада Сакі.

Пра гэта пісалі ў мясцовых Telegram-каналах. Перад гэтым, увечары 29 траўня, таксама паведамлялася аб выбухах у розных раёнах Севастопаля, піша obozrevatel.com.

У пабліках пісалі пра сама меней тры гучныя выбухі, паводле папярэдняй інфармацыі, гэта была праца варожай СПА.

Аднак пазней мясцовыя «ўлады» прыдумалі апраўданне гэтых выбухаў, каб супакоіць насельніцтва. Так званы губернатар Севастопаля заявіў, што на Паўночным моле, на Паўднёвым і ў бухце Казачая расейскі флот нібы праводзіў трэніроўку разлікаў супрацьпадводна-дыверсійнай абароны з практычнай стральбой.

«У горадзе ўсё спакойна», - запэўнілі акупанты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках