6 траўня 2024, панядзелак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі правілы ўтрымання ў следчым ізалятары

7
У Беларусі змянілі правілы ўтрымання ў следчым ізалятары

Апублікаваная пастанова МУС.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі змяніла правілы ўнутранага распарадку следчых ізалятараў крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС. Гэта прадугледжана пастановай ведамства, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам прапісваецца, што зараз дзяжурны памочнік у СІЗА яшчэ і высвятляе асобу прынятых у ізалятар.

У распарадку дня ўдакладняецца, што да часу гігіены зараз адносіцца і выкарыстанне станкоў галення.

Дададзена, што пасля медагляду павінны выдавацца не толькі пасцеля, але і кубак. Удакладняецца, што пры неабходнасці выдаецца адзенне «адпаведна сезону». Раней сезоннасць не пазначалася.

У раздзеле аб матэрыяльна-бытавым забеспячэнні змешчаных пад вартай міскі замянілі на талеркі, дапоўнілі, што «талеркі і лыжка выдаюцца на час прыёму ежы». Прапісана, што гаспадарчае мыла «выдаецца з разліку 200 грамаў на санітарны вузел на месяц».

Прапісаны інтэрнэт-крамы следчага ізалятара, якімі могуць карыстацца сваякі і блізкія. Набытыя там тавары зараз «выдаюцца штодня, за выключэннем выходных і святочных дзён». Выдача дапускаецца не пазней за наступны рабочы дзень пасля афармлення. Выключаны пункт аб тым, што не дапускаецца абмежаванне вагі перадач для непаўналетніх, якія пакутуюць на цяжкія захворванні, а таксама цяжарных, і тых, хто мае пры сабе дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

Пералік дазволеных прадметаў быў зменены. Так, «бяспечныя станкі для галення разавага карыстання» замянілі словамі «бяспечныя станкі без зменных лёзаў». Удакладняецца, што «станкі для галення выдаюцца ў камеру для кароткачасовага карыстання на час, устаноўлены распарадкам дня».

Акрамя таго, «дастаўка страў са сталовай для персаналу следчага ізалятара» выключаная з пераліку платных паслуг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках