6 траўня 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з РФ утварыліся заторы праз расейцаў, якія ўцякаюць з-за Марыюпаля

8
На мяжы з РФ утварыліся заторы праз расейцаў, якія ўцякаюць з-за Марыюпаля

Акупанты ўцякаюць пасля серыі магутных удараў па акупаваным горадзе.

Заторы на шмат кіламетраў утварыліся на мяжы Украіны з Расеяй у раёне часова акупаванага Наваазоўска ў аўторак, 30 траўня. Захопнікі фурамі вывозяць украінскае зерне і, відаць, з'язджаюць і самі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram дарадцы мэра Марыюпаля Пятра Андрушчанкі.

Паводле ягоных слоў, у грузавіках расейцы вывозяць скрадзеную аграпрадукцыю. Акрамя таго, у чарзе на выезд, якая расцягнулася, мяркуючы з відэа, і процьма легкавых аўтамабіляў з акупаваных частак Запарожскай і Данецкай абласцей.

Андрушчанка мяркуе, што такі паспех і «ваяж» у акупантаў з'яўляецца «прамым вынікам» так званага «прыазоўскага выбуху», які здарыўся ў канцы тыдня.

«Панікі няма», - саркастычна дадае прадстаўнік мэрыі Марыюпаля.

Пра якія выбухі ідзе гаворка?

Марыюпаль акупаваны з пачатку ўварвання РФ ва Украіну ў лютым 2022 года. Цяпер горад расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у якасці базы. Але там увесь час раздаюцца выбухі, падчас якіх атрымліваецца знішчаць і асабовы склад, і тэхніку расейцаў.

Напрыклад, праз такі выбух недалёка ад горада ў нядзелю, 28 траўня, загінулі больш за 100 расейскіх вайскоўцаў. Таксама 29 траўня стала вядома, што ўдары прыпалі і па складах і базах расейцаў у Юр'еўцы, Нікольскім і Урзуфе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках