6 траўня 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Закрыццё мяжы для фургонаў адаб'ецца на цэнах у Беларусі»

3
«Закрыццё мяжы для фургонаў адаб'ецца на цэнах у Беларусі»

Як закрыццё польскай мяжы для беларускіх цяжкавікоў адаб'ецца на возніках і пакупніках.

Польшча замыкае мяжу для цяжаровых аўтамабіляў, цягачоў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі. Абмежаванні пачнуць дзейнічаць ужо 1 чэрвеня.

Як гэта адаб'ецца на польскім і беларускім транспартным бізнэсе і ці варта чакаць падаражэння прадуктаў у крамах? MOST задаў гэтыя пытанні кіраўніку транспартнай кампаніі з прымежнай Белай Падляшскай.

Як забарона паўплывае на беларускі бізнэс у Польшчы

- Бізнэс ужо даўно падрыхтаваўся. Беларускія кампаніі аддаюць свае прычэпы польскім вознікам, і яны цягнуць іх па Польшчы. Таксама за апошні час усе беларусы, хто хацеў, купілі ў Польшчы прычэпы, і цяпер будуць на іх вазіць тавары па Польшчы. Так што гэтая забарона небалючая, тыя, хто падрыхтаваўся, не пацярпяць. Ніякіх праблем не прадбачыцца.

Я б нават сказаў, наступствы будуць толькі станоўчыя для транспартнага бізнэсу. Бо вырастуць стаўкі, і будзе больш даходу.

Што будзе, калі Расея забароніць уезд польскім фургонам

- Але праблемы будуць, калі Расея ў адказ увядзе забарону ўезду на сваю тэрыторыю для польскіх цягачоў. Гэта будзе балюча для польскіх вознікаў. Цяпер яны едуць менавіта праз Расею ў Казахстан, і ўвесь Казахстан цяпер у польскіх самаходах. Так што калі Расея ўвядзе свае абмежаванні, то чарга з фургонаў стане да Варшавы.

А перарэгістраваць польскі самаход на расейскія нумары палякі не могуць, бо ў гэтым няма сэнсу - цяпер на гэтых нумар не выйдзе ездзіць па Польшчы.

Ці вырастуць цэны ў польскіх крамах

- Гандаль не пацярпіць. Гэтая сфера бізнэсу таксама падрыхтавалася. Ёсць выбар вознікаў. Можна выбіраць і сербскага возніка, і казахскага. Той, хто займаецца гандлем, лёгка знойдзе альтэрнатыўнага возніка.

Польшча мае магчымасць закупляцца ў іншых краінах. Таму, калі нейкія прадукты, якія раней вазіліся беларусамі і расейцамі, стануць даражэйшымі праз аб'язныя маршруты, то паводле законаў рынку гэтыя прадукты проста адправяць у іншыя краіны. Я не бачу, што Польшча неяк можа ад гэтага пацярпець, думаю, што ўсё пралічана.

Я думаю, што нават будуць пазітыўныя наступствы для Польшчы. На гэты момант у Польшчу з Беларусі возяцца гуркі, хоць Польшча - гэта фермерская краіна. Цяпер акурат пачынаецца сэзон агародніны і садавіны, і цяпер мясцовы тавар будзе прадавацца лепш.

Як Эрдаган дапаможа расейцам абысці забарону

- Бізнэсоўцы з Беларусі і Расеі проста перанакіруюць маршруты. Расейцы ўжо адкрылі вельмі шмат кампаній у Балгарыі, і, я думаю, яны проста зараз пусцяць усе гэтыя тавары праз Турцыю. Пагатоў на прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі саступіў кандыдат ад апазіцыі, таму няма небяспекі, што гэты рээкспарт закрыюць. Перамог Эрдаган, так што ўсё гэта пойдзе сямімільнымі крокамі - і экспарт, і імпарт.

Гэта, вядома, адаб'ецца на цэнах у Расеі ды Беларусі, асабліва бананаў.

- Я думаю, што пакуль не вызваляць Анджэя Пачобута, пакуль рэжым Беларусі не пачне дамаўляцца з уладамі Польшчы ў гэтым пытанні, сітуацыя не зменіцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках