Міністр абароны Украіны распавёў аб сцэнары контрнаступлення
4- 30.05.2023, 16:07
- 13,624

ФОТА: GETTY IMAGES
Якая імавернасць заходу УСУ на тэрыторыю РФ?
Падраздзяленні Узброеных сіл Украіны могуць пайсці ў контрнаступленне адразу ў некалькіх месцах фронту, заявіў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.
З яго слоў, контрнаступ УСУ можа пачацца як на поўдні, так і на ўсходзе. Сваё меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю Funke Mediengruppe.
Пры гэтым кіраўнік Мінабароны Украіны падкрэсліў, што УСУ не маюць намеру атакаваць прымежныя тэрыторыі Расеі, падкрэсліваючы захаванне ўкраінскім бокам міжнародных нормаў і прынцыпаў.
Ён растлумачыў, што Украіне не «патрэбная расейская зямля», а патрэбныя «добрыя стасункі» з РФ, дадаўшы, што Украіна не мае намеру нападаць на тэрыторыю РФ.