22 траўня 2024, Серада, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомельтранснафта «Дружба» плануе павысіць транзітныя тарыфы на 84%

3
«Гомельтранснафта «Дружба» плануе павысіць транзітныя тарыфы на 84%

У чым прычына?

З 1 ліпеня нафтаправодчыкі з «Гомельтранснафты «Дружба» хочуць павысіць транзітныя тарыфы на перапампоўванне нафты па Беларусі. Прычым адразу на 84%, паведамляе тэлеграм-канал пра нафтавы рынак Neftegram.

Прадстаўнікі Беларусі ўжо напісалі расейскім калегам ліст, у якім заявілі аб сваіх планах, сказана ў паведамленні. Павышэнне тарыфаў абгрунтоўваюць падзеннем транзіту нафты праз санкцыі.

Як цытуе тэлеграм-канал, «за I квартал 2023 года грузаабарачэнне па транзітных накірунках ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» знізілася ў 4,7 разы, у тым ліку ў накірунку Польшчы і Нямеччыны — у 12,1 разы да аналагічнага перыяду 2022-га». Акрамя таго, у студзені-чэрвені гэтага года беларускі бок чакае адмоўную дынаміку - зніжэнне ў 5,3 і 16,6 разоў адпаведна.

У сваю чаргу расейскі бок адзначае, што паўночная галінка «Дружбы» амаль спынілася: толькі з Казахстана пампуюць максімум 100 тысяч тон на месяц замест 1,5-2 млн тон яшчэ два гады таму. Расейскія нафтавікі перапампоўваюць праз Беларусь нафту па паўднёвай галінцы ў Вугоршчыну, Славаччыну і Чэхію, а таксама на беларускія заводы.

З 1 студзеня Беларусь прапаноўвала «Транснафце» павялічыць тарыф на транзіт сыравіны на 39%. Планы тлумачыў Менск чаканнем двухразовага падзення грузаабарачэння па магістральным трубаправодзе «Дружба» праз увядзенне еўрапейскай столі коштаў расейскай нафты. У выніку з 1 лютага тарыф на транзіт нафты праз Беларусь узрос на 9%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках