6 траўня 2024, панядзелак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі парывам ветру знесла трыбуны з заўзятарамі

11
У Расеі парывам ветру знесла трыбуны з заўзятарамі

Адзін чалавек загінуў, 21 – у лякарні.

У расейскім Растове-на-Доне праз непагадзь абрынуліся трыбуны спарткомплексу, ёсць загінулая і пацярпелыя, расказалі ў МНС Расеі.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся днём 30 траўня на тэрыторыі Вяслярнага канала падчас дзіцячага футбольнага матчу. На трыбунах, якія ўяўляюць з сябе зборныя металічныя канструкцыі, знаходзілася блізу 30 чалавек. Паводле папярэдняй версіі, яны перакуліліся ад парыву ветру, бо не былі замацаваныя належным чынам.

Паводле звестак МНС, у выніку здарэння загінула жанчына. Яшчэ 21 чалавек – 15 дзяцей і 6 дарослых – атрымалі цялесныя пашкоджанні.

У СК Расеі Растоўскай вобласці ўдакладнілі, што адна жанчына і двое дзяцей знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Напярэдадні трагедыі ў МНС папярэджвалі пра непагадзь у Растоўскай вобласці.

«30 траўня чакаецца комплекс метэаралагічных з'яваў: моцныя дажджы, залевы ў спалучэнні з навальніцай, градам і ўзмацненнем ветру да 20–23 м/с», – гаварылася ў паведамленні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках