Берлін: Украіна мае права наносіць удары па РФ
13- 31.05.2023, 20:56
- 6,608
Штэфен Хебештрайт агучыў меркаванне нямецкага ўраду.
Украіна мае права наносіць удары па тэрыторыі краіны-агрэсаркі з мэтай самаабароны на фоне ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ураду ФРГ Штэфен Хебештрайт у адказ на пытанні карэспандэнта DW у сераду, 31 траўня.
Нямецкі чыноўнік адрэагаваў такім чынам на масаваны напад дронаў на Маскву, які адбыўся ўчора 30 траўня.
Аднак, паводле ягоных словаў, Берлін выступае супраць таго, каб для такіх удараў выкарыстоўвалася менавіта нямецкая зброя.