ЗША абвясцілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне
1- 31.05.2023, 21:13
- 7,874

Што ён уключае.
Прадстаўнік Белага дому Джон Кірбі ў сераду, 31 траўня, пацвердзіў, што ЗША дадуць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі, у які ўвойдуць снарады, у тым ліку для РСЗА HIMARS, сістэмы Stinger і ЗРК Avenger.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны ЗША, пакет дапамогі на суму да 300 млн даляраў уключае:
дадатковыя боепрыпасы для ЗРК Patriot;
ракеты AIM-7 для СПА;
ЗРК Avenger;
зенітныя комплексы Stinger;
дадатковыя боепрыпасы для HIMARS;
155-мм і 105-мм артылерыйскія снарады;
105-мм танкавыя боепрыпасы;
высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы;
авіяцыйныя ракеты Zuni;
боепрыпасы для беспілотнікаў;
супрацьтанкавыя комплексы АТ-4;
больш за 30 млн патронаў да стралковай зброі;
абсталяванне і сістэмы размінавання;
падрыўныя боепрыпасы для пераадолення перашкодаў;
прыборы начной візіі;
запчасткі, генератары і іншае палявое абсталяванне.