Forbes назваў самыя дарагія футбольныя клубы свету
1- 31.05.2023, 21:41
- 5,262
«Рэал» узначаліў рэйтынг.
Мадрыдскі «Рэал» узначаліў рэйтынг 30 самых дарагіх клубаў свету 2023 года паводле версіі Forbes.
Forbes ацаніў кошт гішпанскага клуба на $6,07 млрд. Другое і трэцяе месцы займаюць «Манчэстэр Юнайтэд» ($6 млрд) і «Барселона» ($5,51 млрд) адпаведна.
Усяго ў топ-10 увайшло шэсць клубаў Ангельскай прэм'ер-лігі (АПЛ), а ў топ-30 патрапілі сем камандаў паўночнаамерыканскай MLS.
Сярэдні кошт клубаў у топ-20 склаў $2,89 млрд, што на 14% больш, чым летась.
У 2022-м рэйтынг узначальваў «Рэал» ($5,1 млрд), а «Барселона» ($5 млрд) апярэджвала МЮ ($4,6 млрд).
Топ-10 самых дарагіх клубаў свету паводле версіі Forbes
1. «Рэал» – $6,07 млрд
2. «Манчэстэр Юнайтэд» – $6 млрд
3. «Барселона» – $5,51 млрд
4. «Ліверпуль» – $5,29 млрд
5. «Манчэстэр Сіці» – $4,99 млрд
6. «Баварыя» – $4,86 млрд
7. «Пары Сэн-Жэрмэн» – $4,21 млрд
8. «Чэлсі» – $3,1 млрд
9. «Тотэнхэм» – $2,8 млрд
10. «Арсенал» – $2,26 млрд