5 снежня 2024, Чацвер, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі Бахмут у «кляшчы»

2
УСУ ўзялі Бахмут у «кляшчы»

Ваенны экспэрт расказаў аб уцёках «вагнераўцаў».

Яшчэ 20 траўня, чарговым разам з бравадай даючы справаздачу аб поўным «захопе» Бахмута, уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў аб вывадзе сваіх наймітаў з украінскага горада. Пазней адзначалася, што гэты працэс будзе закончаны да 10 чэрвеня, а на пазіцыі «вагнераўцаў» нібыта зойдуць расейскія рэгулярныя войскі. У дапамогу варожым байцам Прыгожын паабяцаў пакінуць двух чалавек - «Даліка» і «Бібера». Ці сапраўды адбываецца вялікі выхад «вагнераўцаў» з Бахмута і ці ёсць у Расеі сілы на Бахмуцкім кірунку - сваім меркаваннем у праграме «Руна. Вайна» падзяліўся вайсковы экспэрт Алег Жданаў.

Прыгожын падчас свайго шырокага інтэрв'ю сказаў вельмі сакраментальную фразу. Адказваючы на пытанне журналіста, ён пацвердзіў, што на сённяшні дзень не існуе ўзгаднення або дазволу ад Герасімава на перадачу пазіцый у Бахмуце рэгулярным часткам узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Тое, што ён выводзіць сілы, і выведка наша гэта пацвярджае - гэта даволі маленькія тактычныя групкі. Ён іх адпраўляе, як высветлілася, на Азоўскае ўзбярэжжа. Так што ніхто яго з Украіны не выпусціць.

Прыгожын калі і выведзе нешта, дык іх перакінуць, зноў-такі, на даволі сур'ёзны адцінак фронту. І гэта можа быць якраз Азоўскае ўзбярэжжа. А ці выйдзе ён цалкам ці не выйдзе - я б сказаў, вельмі адкрытае пытанне. Нягледзячы на тое, што туды часткова ўваходзяць рэгулярныя часткі расейскага войска, той жа 1-ы вайсковы корпус… Так, яны могуць узмацніць гэтыя пазіцыі ці прыняць некаторыя пазіцыі ці апорныя пункты. Але не факт, што яны ў поўным складзе могуць выйсці. З розных ацэнак, «вагнераўцаў» там можа налічвацца дзесьці 6-7 тысяч чалавек.

А што да відэа з гэтымі «лёлікамі і болікамі» (Прыгожын паабяцаў пакінуць у горадзе двух «вагнераўцаў» - «Бібера» і «Доліка», - рэд.), то Прыгожын так зневажае Герасімава з Шайгу. І пры чым патрабуе ад іх згоды на перадачу пазіцый ад «Вагнера» да рэгулярных частак расейскага войска…

Прыгожын - не дурны чалавек. Ён разумее, што з Бахмутам можа здарыцца нечаканасць - яго могуць страціць. Дарэчы, нават WSJ пісала, што Расея зайшла ў нявыкрутку з Бахмутам. Наша прасоўванне на флангах ужо сёння забяспечвае нам амаль крыжаваны агонь. Прынамсі, заходняя і паўднёвая ўскраіны ці часткі горада знаходзіцца пад крыжаваным агнём нашай артылерыі. Любое бяспечнае перамяшчэнне войскаў становіцца практычна немагчымым. Там ужо баі ідуць у раёне Клешчыеўкі сёння. Калі мы абыдзем на поўнач ад Клешчыеўкі, то мы бяром пад агнявы кантроль галоўную трасу забеспячэння гарнізона Бахмута.

Тады пытанне - як ім утрымаць Бахмут? Дарэчы, звярніце ўвагу, што мы ўтрымалі Бахмут нават ва ўмовах таго, што два асноўныя шляхі былі амаль перарэзаны. І ўсё роўна мы ўтрымлівалі Бахмут, забяспечвалі гарнізон. Сёння дагэтуль у раёне «самалёта» мы яшчэ і праводзім рэйды ўглыб абароны расейскіх войскаў і наносім даволі істотнае вогненнае знішчэнне. Так што канчатковы захоп Бахмута так і не адбыўся.

Дарэчы, на месцы Герасімава я б паставіў умову Прыгожыну: калі ты хочаш выйсці з Бахмута, то ідзі фоткайся ля шыльды, дзе пазначана мяжа на паўднёва-заходняй ускраіне Бахмута - тады будзем размаўляць. А наогул у Бахмуце яны выдыхнуліся. Дарэчы, нават ёсць інфармацыя ад нашай выведкі, што з Аўдзееўкі і Угледара здымаюць войскі і перакідваюць рэгулярныя часці расейскіх войскаў на Бахмуцкі кірунак. Тамака з рэзервамі вельмі складана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках