Беларускія вайскоўцы «збівалі» дроны нядзейнымі патронамі
27- 1.06.2023, 19:54
- 23,392
Відэагіт.
Беларускія вайскоўцы трэнуюцца збіваць дроны нядзейнымі патронамі. Відэа вучэння апублікавала Мінабароны.
Мінабароны Беларусі падзялілася відэа, як падчас вучэнняў Узброеных сіл Беларусі з органамі вайсковага кіравання і вайсковымі часцінамі тэхнічнага забеспячэння "на базе 43-га арсенала ракет і боепрыпасаў было адпрацавана пытанне здушэння і знішчэння БЛА".
Для здушэння беспілотніка выкарыстоўвалі 23-мм зенітную ўстаноўку ЗУ-23-2 і аўтамат Калашнікава.
На відэа беларускі вайсковец вядзе агонь па БЛА з аўтамата Калашнікава з утулкай для нядзейнай страляніны.
Згодна з правіламі страляніны з аўтамата АК-74 катэгарычна забароненая страляніна з аўтамата баявымі патронамі з накручанай на рулю утулкай для нядзейнай страляніны.
У вайскоўца ў магазіне не магло быць баявых патронаў.
У Мінабароны Беларусі не ўдакладнілі, якім чынам можа быць "здушаны і знішчаны БЛА" агнём з аўтамата нядзейнымі патронамі.