27 красавiка 2024, Субота, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лукашэнка выпацкаў сваіх сілавікоў у літаральным сэнсе

6
СМІ: Лукашэнка выпацкаў сваіх сілавікоў у літаральным сэнсе

Апублікаваныя нечаканыя факты.

У жніўні 2020 года Лукашэнка замазаў сілавікоў у крыві і не толькі. У літаральным сэнсе іх масава прымусілі «вываляцца ў фекаліях».

Адной з даступных формаў народнага пратэсту ў 2020-м годзе сталі «фекальныя бомбы», якія атрымлівалі асабліва заўзятыя служыцелі рэжыму. Самае цікавае ў гэтых гісторыях, колькасць супрацоўнікаў у пагонах, якіх задзейнічалі ў «размінаванні». Часцяком больш за 5 з розных установаў і ў розных званнях.

У якасці ілюстрацыі «Альянс расследавальнікаў Беларусі» прыводзіць толькі самыя знакавыя выпадкі, зафіксаваныя і падрабязна апісаныя рэжымам. За дапамогу ў падрыхтоўцы АРБ дзякуе «Кіберпартызан».

Шырокую вядомасць атрымала гісторыя з «суддзёй» Максімам Філатавым, які прысудзіў палітвязню Вітольду Ашурку да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 21 траўня 2021 года Вітольд загінуў у камеры ШІЗА Шклоўскай калоніі № 17.

Суддзю Філатаву ў заплечнік, пакінуты ў шафцы спартовай распранальні, падклалі «карычневую міну». Следча-аператыўная група Лідскага РАУС да гэтага часу шукае «мінёра». Пасля гэтага выпадку Філатава сталі называць «Фікалійлатаў».

29 жніўня 2020 года ў Маладзечанскі РАУС ад грамадзяніна Станішэўскага паступіла паведамленне, што ў ноч з 28 на 29 жніўня з будынка Гарадзілаўскага сельскага «савета дэпутатаў» і ААТ «Бярэзінскае» знялі чырвона-зялёныя сцягі. Пасля сцягі знойдзеныя недалёка: адзін вісіць на помніку каля будынка сельсавета, другі – ля яго падножжа. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на выклік аб такім «блюзнерскім» злачынстве, знайшла паблізу помніка фекаліі, што падрабязна зафіксавана ў справаздачы для УУС Менскага аблвыканкама, з пералікам усіх супрацоўнікаў, якія абясшкоджвалі «фекальную бомбу»: адказны ў Маладзечненскім Следчым камітэце, крымінальны вышук, Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў, удзел апошніх строга абавязковы, бо праводзіліся даследаванні «мінных» кампанентаў. З той жа справаздачы вядома: «матэрыял» праверкі перададзены ў Маладзечанскі РАСК.

17 верасня 2020 года ў Салігорскі РАУС ад намесніка старшыні суда Салігорскага раёна Бураўцова паступіла паведамленне яшчэ пра адно «мінаванне»: невядомы ў ноч з 16 на 17 верасня нанёс на ягоную паштовую скрыню рэчыва карычневага колеру. Для тых, хто не разумее міліцыянтаў, Бураўцоў канкрэтызаваў: у паштовую скрыню прыйшла «фекальная пасылка». З такой нагоды на месца злачынства выбывалі адказны дзяжурны Салігорскага РАУС і следча-аператыўная група. У аператыўнай зводцы МУС суха пазначана, што вынікам следчых дзеянняў стала выняцце з паштовай скрыні «рэчыва». Далейшую праверку і пошук «адпраўніка бандэролі» даручылі Крымінальнаму вышуку. Да 25 верасня супрацоўнікі мясцовага УГРА шукалі «паштара», у кола падазраваных уключылі сваіх калег – патрульных міліцыянераў, але высветлілася, што ў тую ноч патруль каля дома суддзі не выстаўляўся. Пошукі аказаліся безвыніковымі, таму першапачаткова ў пачынанні крымінальнай справы адмовілі, напэўна, спісалі, што нехта «памыліўся адрасам». Бураўцоў з такой пастановай не пагадзіўся. Праз паўгода дакументы і «доказы» ўсё ж пераслалі ў Салігорскі РАСК, дзе 11 сакавіка 2021 г. распачалі крымінальную справу.

У горадзе Жабінка невядомы ў ноч з 17 на 18 траўня 2021 года размясціў у дварах дамоў па вуліцах Леніна і К.Маркса, а таксама на аўтобусным прыпынку «Цукровы завод» па вуліцы Камсамольскай партрэты Аляксандра Лукашэнкі, на якіх знаходзілася рэчыва карычневага колеру. Каб выключыць любыя сумневы датычна «рэчыва» на месцы «злачынства» пакінулі тлумачальную запіску з тэкстам «Гэта г…».

Аб нанясенні «публічнай» абразы Лукашэнкі, дакладней нанясенні пэўнага «рэчыва» на ягоныя партрэты, кіраўнік Жабінкаўскага РАУС В. Гадлеўскі адважыўся праінфармаваць абласное УУС толькі на наступныя суткі.

Праз 3 дні здзейснена яшчэ адно «фекальнае злачынства», на шчасце Гадлеўскага, абражаным аказаўся ягоны падначалены супрацоўнік, што істотна спрасціла даклады ва УУС.

21 траўня ў Жабінкаўскі РАУС паступіла паведамленне ананімнай асобы, што каля асвятляльнай мачты на тратуары паблізу лякарні знаходзіцца партрэт супрацоўніка Жабінкаўскага РАУС. Падчас выезду следча-аператыўнай групы знойдзены партрэт памерам 300х230 мм старшага ўчастковага інспектара Жабінкаўскага РАУС маёра міліцыі Савы В.С., які абліты фекаліям. З «месца злачынства» партрэт канфіскаваны. У спецданясенні № 295 для УУС рапартуюць, што паводле гэтага абуральнага факту Жабінкаўскім РАУС праводзіцца праверка. Участковы Сава гэта не Лукашэнка, таму Следчы камітэт крымінальную справу не пачынаў, але на ўсялякі выпадак інфармацыю даклалі паводле службовай іерархіі РАУС-УУС-МУС.

У Менску таксама здараліся «натуральныя» атакі, якія дэманструюць стаўленне беларусаў да нелегітымнай улады.

8 сакавіка 2021 года ў арцы паміж дамамі 44 і 46 па праспекце Незалежнасці, знойдзеныя напоўненыя «вадой» шкляныя банкі, у якіх змешчаныя заламінаваныя фатаграфіі Лукашэнкі, Качанавай, Ярмошынай, Церцеля, Караева, Эйсмант, Балабы. Следча-аператыўная група старанна задакументавала і канфіскавала знойдзенае. У банках была «вада» з «жаўтлявым» адценнем і неўласцівым пахам, але гэта спісалі на першыя вясновыя сонечныя прамяні і няякасны водаправод. Экспертызу з прычыны святочнага дня не праводзілі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках