Украінскія марпехі прымусілі расейцаў уцякаць з пазіцый
- 10.06.2023, 15:43
- 5,226
![Украінскія марпехі прымусілі расейцаў уцякаць з пазіцый](https://i.c97.org/ai/517093/aux-head-1664017255-20220924_vsu_dwa_360.jpg)
Ліквідаваны схаваны склад боепрыпасаў акупантаў.
Украінскія абаронцы знайшлі і знішчылі схаваны склад боепрыпасаў ворага, а акупанты пасля выбуху ўцяклі са сваіх пазіцый. Пра гэта паведаміў камандзір Сухапутных войскаў Украіны Аляксандр Сырскі.
Генерал-палкоўнік адзначыў выдатную працу байцоў 35 асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага. Марпехі з дапамогай дронаў выявілі і знішчылі склад снарадаў расейскіх акупантаў.
Пры гэтым на кадрах заўважна, што захопнікі пастанавілі кінуць свае пазіцыі. Расейцы ўцяклі пасля выбуху.
«Сілы абароны прадаўжаюць сістэмна знішчаць расейцаў», – дадаў Сырскі.