Зяленскі пацвердзіў пачатак контрнаступлення УСУ
11- 10.06.2023, 16:02
- 14,692
З ягоных слоў, украінскія вайскоўцы настроены пазітыўна.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што контрнаступальныя і абарончыя дзеянні адбываюцца, а ўкраінскія вайскоўцы настроены станоўча.
Як паведамляе «Уніян», пра гэта Зяленскі заявіў на брыфінгу.
Між іншым, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, што ў сацсетках і СМІ з'явілася шмат інфармацыі аб пачатку контрнаступлення, а таксама, што пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Пуцін, Зяленскі зазначыў:
- Важна, што Расея адчувае ўвесь час, што ім нядоўга засталося... контрнаступальныя і абарончыя дзеянні адбываюцца ва Украіне, на якой стадыі я не буду казаць падрабязна. Мяркую, што мы абавязкова ўсё гэта будзем адчуваць. Давяраць трэба нашым вайскоўцам і я ім давяраю. Я штодня на сувязі з нашымі камандзірамі розных напрамкаў... усе зараз настроены пазітыўна. Так Пуціну і перадайце.