19 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча аказалася ў авангардзе росту ВУП у Еўразвязе

6
Польшча аказалася ў авангардзе росту ВУП у Еўразвязе

Асновы польскай эканомікі стабільныя і ўстойлівыя да крызісаў.

Паводле звестак Еўрастата за першы квартал 2023 года, Польшча апынулася ў авангардзе росту валавога ўнутранага прадукта ў ЕЗ пасля 2015 года. Польшча заняла чацвёртае месца пасля Ірландыі, Мальты і Кіпра. Францыя заняла 25-е месца, Нямеччына - 26-е, а Італія - 27-е, паведамляе «Польскае радыё».

Міністр фінансаў Польшчы Магдалена Жачкоўская заявіла, што асновы польскай эканомікі стабільныя і вельмі ўстойлівыя да крызісаў. Яна дадала, што сёлета ў Польшчы ёсць шанц зафіксаваць рост ВУП вышэй за 1%.

Паводле апошніх ацэнак Сусветнага банка, эканамічны рост Польшчы ў 2023 годзе складзе 0,7 працэнта, а ў 2024 годзе - 2,6 працэнта.

Рост ВУП паскорыцца да 2,1% у 2024 годзе, паводле прагнозаў АЭСР для Польшчы, апублікаваным у сераду.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках