25 верасня 2023, панядзелак, 5:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Калоны ўзброеных сіл РФ заўважылі на дзвюх трасах Беларусі

5
Калоны ўзброеных сіл РФ заўважылі на дзвюх трасах Беларусі

Размова ідзе пра трасы М1 і М5.

На тэрыторыі Беларусі 9 чэрвеня вайсковая авіяцыйная актыўнасць назіралася на аэрадроме «Мачулішчы». Фіксаваліся палёты гелікаптэраў і самалётаў ВПС РБ і ВКС РФ.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», буйных калон з тэхнікай узброеных РФ (больш за 10 адзінак) не фіксавалася. Адзіночныя машыны і невялікія калоны УС РФ заўважаны на асобных участках трас М1, М5.

Таксама адзіночныя машыны і невялікія калоны ўзброеных сіл Беларусі былі заўважаны ў Менску, Лунінцы, Асіповічах і на асобных участках трасы Р53.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».