Офіс Зяленскага: 20 дзяржаў NATO афіцыйна падтрымалі сяброўства Украіны ў Альянсе.
3- 10.06.2023, 18:21
- 6,538
Сёння да гэтых краін далучылася Канада.
На сённяшні дзень Украіна мае фармалізацыю падтрымкі сяброўства ў NATO ўжо з 20 дзяржавамі-сябрамі Альянсу. Сёння да гэтых краін далучылася Канада. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Ігар Жоўква, які назваў фармулёўку Канады "самай моцнай сярод усіх краін G7, якія з'яўляюцца сябрамі NATO".
Сёння, падчас візіту ў Кіеў прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо была падпісана сумесная дэкларацыя, у якой Канада адзначае, што Украіна мае права выбіраць уласныя захады бяспекі. "Канада падтрымлівае набыццё Украінай сяброўства ў NATO, як толькі гэта дазволяць умовы", - гаворыцца ў дакуменце.
"Гэта наймацнейшая фармулёўка сярод усіх краін G7, якія з'яўляюцца сябрамі NATO", – адзначыў Жоўква.
Канада таксама падтрымлівае стварэнне Рады Украіна-NATO замест адпаведнай Камісіі - і гэта першая падобная публічная падтрымка новага механізму ўзаемадзеяння Украіны з Альянсам, паведаміў ён.
«Прайшло ўсяго 10 дзён пасля Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Малдове, дзе мы падпісалі Сумесную дэкларацыю з Румыніяй, і на сённяшні дзень ужо маем фармалізацыю падтрымкі сяброўства Украіны ў Альянсе з 20 дзяржавамі-сябрамі», - напісаў намеснік кіраўніка АП.
Усяго чальцамі Альянсу з'яўляецца 31 краіна.
Нагадаем, што сёння ў Кіеў з неанансаваным візітам прыбыў прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо. Трудо падчас візіту абвясціў аб выдзяленні новага пакета вайсковай дапамогі для Украіны на суму 500 мільёнаў даляраў. Таксама ён паабяцаў перадаць Украіне расейскі транспартны самалёт Ан-124, затрыманы летась у Канадзе.