3 траўня 2024, Пятніца, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў абароны РФ: украінскае войска праводзіць унікальную аперацыю

4
Прарыў абароны РФ: украінскае войска праводзіць унікальную аперацыю

Удары магчымыя там, дзе расейцы і не чакалі.

Пачаўшы контрнаступленне, украінскія войскі праводзяць найскладанейшую тактычную аперацыю.

Аб гэтым паведамляюць аналітыкі з амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі адзначаюць, што Украіна яшчэ не задзейнічала пераважную большасць сваіх контрнаступальных сіл, а расейская абарона не раўнамерная на ўсіх адцінках лініі фронту

УСУ праводзяць надзвычай складаную тактычную аперацыю

Нядаўна расейскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы валодаюць тактычнымі перавагамі ў правядзенні штурмаў уначы дзякуючы прадстаўленаму Захадам абсталяванню з найлепшымі сістэмамі начной оптыкі.

Таксама крамлёўскія крыніцы працягваюць падкрэсліваць ролю дэфіцытных расейскіх тэрмабарычных артылерыйскіх сістэм ТГС-1А на ўзроўні вайсковай акругі супраць украінскіх нападаў, хоць украінскія сілы знішчылі, прынамсі, дзве з гэтых ключавых сістэм за апошнія дні.

Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 8 і 9 чэрвеня, пацвярджаюць, што ўкраінскія сілы выкарыстоўвалі заходнія высокадакладныя боепрыпасы, каб знішчыць, сама меней, дзве расейскія термабарычныя артылерыйскія сістэмы ТГС-1А - вельмі разбуральныя, але дэфіцытныя артылерыйскія сродкі.

«Відавочная залежнасць расейскіх войскаў ад канкрэтных артылерыйскіх сродкаў заслугоўвае ўвагі, бо дакладныя ўкраінскія ўдары па гэтых сістэмах патэнцыйна могуць ускладніць расейскія абаронныя магчымасці, а расейскія сілы наўрад ці будуць мець дастаткова сістэм ТГС-1А, каб забяспечыць аднолькавы ўзровень агнявой падтрымкі па ўсёй лініі фронту», - адзначылі ў ISW.

Аналітыкі мяркуюць, што цяпер ўкраінскія сілы спрабуюць правесці найскладанейшую тактычную аперацыю - франтальны штурм падрыхтаваных абаронных пазіцый, абцяжараны адсутнасцю перавагі ў паветры - і гэтыя пачатковыя атакі не варта экстрапаляваць для прагназавання ўсіх украінскіх аперацый.

«Нядзіўна, што ўкраінскія сілы панясуць страты падчас першых нападаў. Аднак пачатковыя напады не рэпрэзентатыўныя для ўсіх украінскіх аперацый. Расейскае войска застаецца небяспечным, і ўкраінскія сілы, безумоўна, сутыкнуцца з цяжкай барацьбой. Але Украіна яшчэ не перакінула пераважную большасць сваіх контрнаступальных сіл, а расейская абарона не раўнамерная на ўсіх адцінках лініі фронту», - дадалі эксперты.

УСУ дабіліся поспехаў на Запарожжы

Аналітыкі ISW пацвярджаюць, што ўкраінскае войска дабілася тактычных поспехаў у Запарожскай вобласці, дзе на пачатковым этапе контрнаступлення прарваная расейская абарона.

Згодна са звесткамі назіральнікаў, 10 чэрвеня ўкраінскія сілы вялі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на чатырох адцінках фронту. Прынамсі, УСУ праяўлялі актыўнасць у Луганскай вобласці ля Белагораўкі; пад Бахмутам украінскія войскі прасунуліся на 1400 м (згодна з заявай спікера УСУ Чараватага); на мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей (раён Вялікай Навасёлкі); пад Арэхавым на Запарожжы.

«Геалацыраваныя кадры, апублікаваныя 10 чэрвеня, дадаткова паказваюць на тое, што ўкраінскія сілы ў заходняй частцы Запарожскай вобласці дабіліся поспехаў падчас контратак на паўднёвы захад і паўднёвы ўсход ад Арэхава», – паведамляе ISW.

Нагадаем, што ўчора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што УСУ вядуць контрнаступальныя дзеянні. З яго слоў, вайсковыя камандуючыя на фронце «настроеныя станоўча».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках