3 траўня 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пустыня і балота: на відэа паказалі, як знікла Кахоўскае вадасховішча

8
Пустыня і балота: на відэа паказалі, як знікла Кахоўскае вадасховішча

Апублікаваныя кадры да і пасля падрыву дамбы расейцамі.

У сетцы паказалі, як выглядала Кахоўскае вадасховішча да і пасля выбуху гідраэлектрастанцыі расейскімі акупантамі. Яно ўжо страціла траціну свайго аб'ёму.

Вадасховішча ўжо амаль ператварылася ў пустыню і балота. Адпаведнае відэа з'явілася ў сацсетках, паведамляе obozrevatel.com.

Пасля падрыву дамбы пачалося абмяленне вадасховішча. Пакуль яго глыбіня, паводле звестак Укргідраэнэрга, складае крыху больш за 10 метраў. Больш за траціну вады, назапашанай вясной, ужо выцекла праз узарваную расейскімі войскамі дамбу.

Цяпер вадасховішча проста знікае. Акрамя таго, праз летнюю спякоту ўсё багавінне і жыўнасць, якія раптам апынуліся на беразе або мялі, ужо пачынаюць загніваць.

Нагадаем, у Херсонскай вобласці працягваецца эвакуацыя мясцовых жыхароў, якія пацярпелі ў выніку падрыву расейскімі акупантамі Кахоўскай ГЭС. Катастрофа зламала жыццё ўкраінцаў у больш чым 40 населеных пунктах, для сотняў тысяч людзей у шматлікіх гарадах і сёлах значна ўскладнены доступ да пітной вады.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках