2 траўня 2024, Чацвер, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі Калужскую вобласць РФ

5
Дроны атакавалі Калужскую вобласць РФ

Выбух раздаўся за 130 кіламетраў ад Масквы.

У ноч на нядзелю, 11 чэрвеня, выбух прагрымеў у Калужскай вобласці РФ.

Аб гэтым паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, цытуе ТСН.

Папярэдне, у вёсцы Стралкоўцы, за 136 кіламетраў ад Масквы, упаў невядомы беспілотнік.

Пазней стала вядома, што ў Калужскай вобласці Расеі ўпалі два беспілотнікі, паведаміў губернатар вобласці Уладзіслаў Шапша.

Першапачаткова ён паведаміў аб падзенні аднаго БПЛА ў Жукаўскім раёне каля вёскі Стралкоўкі. Ён адзначыў, што пашкоджанні атрымалі два садовыя дамы - у іх выбітыя шыбы.

Пазней Шапша паведаміў, што ўначы ў Мядынскім раёне Калужскай вобласці ў лясным масіве знойдзенае месца падзення яшчэ аднаго БПЛА.

З яго слоў, пацярпелых і разбурэнняў няма. На месцах падзення БПЛА працуюць экстраныя аператыўныя службы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках