3 траўня 2024, Пятніца, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ у Запарожскай вобласці: УСУ «зразаюць» стратэгічны выступ

2
Наступ у Запарожскай вобласці: УСУ «зразаюць» стратэгічны выступ

Расея блізкая да страты наземнага калідора ў Крым.

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што УСУ наступаюць на Запарожскім кірунку пад Арэхавым. З яе слоў, працягваліся баі за Вялікую Навасёлку на Навапаўлаўскім кірунку.

Раён Вялікай Навасёлкі – гэта «верамееўскі выступ» паміж Гуляйполем і Вуглядарам. Туды ў свой час падышлі расейцы.

Пра гэта «24 каналу» заявіў вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

«Гэты выступ сам просіцца яго зрэзаць. Гэта значыць, ударыць па флангах і зрэзаць гэты выступ, вызваліць поўдзень Вялікай Навасёлкі і выраўнаваць фронт як мінімум па лініі Гуляйполе - Вуглядар», - сказаў Світан.

Кірунак з-пад Арэхава ў бок Такмака на Мелітопаль, мяркуе вайсковы эксперт, - адзін з асноўных кірункаў украінскіх войскаў. Пра яго гавораць як мінімум паўгода, а гатоўнасць там наступаць была яшчэ летась. Аднак тады дэакупавалі Купянск на Харкаўшчыне.

Стратэгічная задача УСУ

«Цяпер ёсць магчымасць выканаць тую ж задачу - накіравацца ў бок Такмака. Далей на Мелітопаль і перацяць наземны калідор - гэта адна са стратэгічных задач - наземны калідор у Крым з Расеі», - мяркуе лётчык-інструктар.

Самая кароткая адлегласць паміж Арэхавым і Мелітопалем - блізу 85 кіламетраў. А паколькі гэта самая кароткая адлегласць для выхаду на наземны калідор, гэта адзін з прыярытэтных кірункаў, які цяпер прапрацоўваюць украінскія батальёны тактычных груп.

«Узмоцненыя батальёны з дапамогай дастатковай колькасці сілы і сродкаў, выдзеленых пакуль на гэтую атаку», – выказаў здагадку палкоўнік УСУ ў запасе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках