3 траўня 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяне схапілі за валасы і шпурнулі, як ляльку»

16
«Мяне схапілі за валасы і шпурнулі, як ляльку»

Беларускія памежнікі не выпускаюць кубінскіх мігрантаў з нейтральнай паласы.

Група з шасці кубінцаў затрымалася на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай на некалькі дзён, без належнага адзення і ежы. Аб гэтым паведамляе выданне OnCuba.

Спачатку кубінцы, з іх слоў, знаходзіліся ў Расеі, але праз боязь аблаваў з боку расейскай паліцыі на нелегальных мігрантаў перабраліся ў Беларусь. Ім паабяцалі дапамагчы перасячы мяжу з краінамі Еўразвяза, імаверна, за грошы. Яны здолелі незаконна заехаць у Польшчу, але аўтамабіль, які павінен быў іх чакаць, не прыехаў, і ім давялося выйсці шукаць ежу і ваду. Тады іх схапіла паліцыя і вярнула ў лес. Ім давялося вярнуцца ў Беларусь. Але цяпер, кажуць, яны «не адпускаюць нас ні ў той, ні ў іншы бок».

«Мы толькі просім, каб нас выпусцілі адсюль. Мы заехалі ў Беларусь легальна. Мы просім дапамогі ў міжнародных арганізацый і пасольства Кубы. Калі ласка, выратуйце нас», – моліць адна з мігрантак Марыя Эстэр Малінэр Карэоса.

Апошні раз мігранты знаходзіліся ў Беларусі паміж населенымі пунктамі Малой Апацы і Казіміраве ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці. Іх цяперашняе месцазнаходжанне невядомае. Вярнуцца ў Менск, каб патрапіць назад у Расею, ім таксама не дазваляюць.

«Мы восем дзён блукаем па гэтай «нічыйнай зямлі», нас не пускаюць ні ў той, ні ў іншы бок, некалькі разоў білі, у тым ліку жанчын», – адзначае мігрант Ясмані Леанарда Перэс.

Марыя Эстэр больш не можа хадзіць. Яе ногі распухлі, сярод іншага ад укусаў насякомых:

«Але мінулай ноччу прыйшлі беларускія сілавікі ў башлыках і зноўку збілі нас. Калі яны ўбачылі, што я не магу ўстаць, яны схапілі мяне за валасы і шпурнулі, як ляльку».

Запасы ежы ў мігрантаў скончыліся, яны харчаваліся толькі «рачной вадой і тым, што мы знаходзім, што пакінулі іншыя мігранты». Частку харчоў ім далі і прытулілі ў сваіх намётах мігранты з Пакістана, Індыі і Сірыі.

За чэрвень мігранты ўжо чатыры разы закідвалі польскіх памежнікаў камянямі з тэрыторыі Беларусі. Апошні такі выпадак адбыўся недалёка ад месца знаходжання кубінскіх мігрантаў - на адцінку заставы ў Белавежы, калі група з 22 мігрантаў збіралася перайсці мяжу. На гэты раз у патрульным аўтамабілі камянямі выбілі шыбу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках