3 траўня 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка знік з радараў у Сочы

54
Лукашэнка знік з радараў у Сочы

Апошні раз дыктатара бачылі ў спецыяльным медыцынскім гарсэце.

Верхавод хунты знік з радараў у Сочы. Яго нават не ўзялі на сустрэчу з прэм'ерамі краін ЕАЭС, настолькі быў стомным трохдзённы працоўны тыдзень, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Асабліва цяжка даліся расейскія наратывы пра Кахоўскую ГЭС (якія ніхто, акрамя Патрушава-старэйшага, сур'ёзна не ўспрыняў), пра адсутнасць украінскага контрнаступу, а таксама пра паўтор статыстыкі агрэсара аб стратах украінскай тэхнікі падчас адбіцця няіснага контрнаступлення.

Абмовімся, што шмат у чым гэта сарказм, а адэкватнасць ацэнкі сітуацыі на фронце была зняпраўджаная вельмі хутка. Калі жывеш у свеце чырвоных тэчак, тым больш ужо нават не сваіх, няхітра выдаваць феерычную лухту.

Са значных вынікаў - толькі апавяшчэнне з боку недакурка аб тым, што ён мае намер шантажаваць тактычнай ядзернай зброяй саміт NATO ў Вільні. Ад сіняпальцага сінегуба ў гэтай сітуацыі не залежыць нічога.

З пацешнага - «штаны па цыцкі» і белая кашуля. Хаця, калі сур'ёзна, гэта медыцынскі гарсэт.

У адсутнасць дыктатара міністэрства вельмі дзіўных спраў працягвае спрабаваць дамовіцца з тымі, «хто нас яшчэ не ведае». Цяпер у прыцэле Кенія. Фота з сустрэчы з адной з нямногіх замежных дэлегацый, якую ўдалося зацягнуць на выставу «Белагра» ў Менск, уяўляе сабой афрыканскую версію таго, што называецца галандскі штурвал. Пілот з міністра шыкоўны.

Але ў Менску могуць не хвалявацца, форум у Пецярбургу сёлета будзе выглядаць сапраўды гэтак жа. Нават Такаеў пагрэбаваў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках