3 траўня 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кадыраўцы» патрапілі ў аблогу, бураты ўцяклі»

14
«Кадыраўцы» патрапілі ў аблогу, бураты ўцяклі»

Баец 24-й брыгады расказаў падрабязнасці аб вызваленні Благадатнага.

У Сіл абароны Украіны з'явіліся першыя сур'ёзныя поспехі падчас контрнаступлення. Як паведамляў сайт Charter97.org, вызваленае сяло Благадатнае, што на захадзе ад Вуглядара.

Гэты адрэзак утрымлівалі так званыя «кадыраўцы» і салдаты УС РФ з Бураціі.

Такой інфармацыяй падзяліўся 11 чэрвеня баец 24-й брыгады «Айдар» пад пазыўным «Асман».

Сёння Сілы абароны афіцыйна пацвердзілі вызваленне Благадатнага на Паўднёвым фронце.

Байцы 68-й асобнай егерскай брыгады ім. Алексы Доўбуша паказалі кадры вяртання сцяга Украіны ў сяло.

«Асман» запэўнівае, што гэты кірунак быў пад кантролем чачэнцаў і буратаў. І апошнія дні для іх былі вельмі няпростыя.

«Кадыраўцаў» павінны былі нармальна «ўзяць» у Благадатным. Яны былі ў акружэнні блізу 4 дзён. Папярэдне, бураты адтуль уцяклі яшчэ ў пачатку штурму», - распавёў баец «Айдара».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках