3 траўня 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожын узбунтаваўся і адмовіўся падпісваць кантракты з Шайгу

14
Прыгожын узбунтаваўся і адмовіўся падпісваць кантракты з Шайгу

Заснавальнік «ПВК Вагнер» заявіў, што не будзе выконваць загад міністра абароны РФ.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу загадаў усім «добраахвотніцкім аб'яднанням» да 1 ліпеня падпісаць кантракты з расейскім войскам. Пад гэты загад, мяркуючы з усяго, падпадае і аб'яднанне «ПВК Вагнер», якое знаходзіцца па-за расейскімі законамі.

Аднак яго заснавальнік Яўген Прыгожын заявіў, што вагнераўцы не будуць падпісваць «ніякіх кантрактаў з Шайгу», паведамляе «База».

- Тыя загады і ўказы, якія фармуе Шайгу, яны распаўсюджваюцца на супрацоўнікаў Міністэрства абароны і на вайскоўцаў, - гаворыцца ў каментары Прыгожына ў яго афіцыйным тэлеграм-канале. - «ПВК Вагнер» не будзе падпісваць ніякіх кантрактаў з Шайгу. «ПВК Вагнер» арганічна ўбудаваная ў агульную сістэму, узгадняе свае дзеянні з генераламі справа, злева, з камандзірамі падраздзяленняў, мае глыбокі досвед і з'яўляецца высокаэфектыўнай структурай. На жаль, такой эфектыўнасцю большасць воінскіх часцей не валодае і менавіта праз тое, што Шайгу не можа нармальна кіраваць воінскімі фармаваннямі. Таму тое, што ён напіша ўказы ці загады, гэта распаўсюджваецца выключна на Міністэрства абароны і на тых, хто знаходзіцца ў межах Міністэрства абароны. Тое, што можа здарыцца пасля гэтага загада - нам не будуць даваць узбраенне і боепрыпасы - разбярэмся, як гаворыцца, калі гром грымне, прыбягуць і прынясуць узбраенне і боепрыпасы з просьбай «дапамажыце».

Прыгожын таксама заявіў, што «ПВК Вагнер» «абсалютна цалкам падпарадкоўваецца інтарэсам РФ і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму»:

- На тэрыторыі, паводле распараджэнняў Герасімава і Шайгу, «ПВК Вагнер» узгадняе ўсе свае дзеянні і выконвае задачы, пастаўленыя генералам арміі Суравікіным. А паколькі Суравікін разумны, пісьменны і дасведчаны палкаводзец, то задачы, якія «ПВК Вагнер» распрацоўвала разам з Суравікіным і выконвала на яго даручэнні, яны паказалі высокі ўзровень эфектыўнасці і поспеху.

Нагадаем, Шайгу аддаў такі загад на фоне ягонага канфлікту з заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. У траўні Прыгожын запісаў відэа, дзе ён, стоячы побач з трупамі баевікоў сваёй кампаніі, назваў Шайгу і начальніка Генштаба УС Расеі Валерыя Герасімава «жыруючымі ў кабінетах с***мі». Ён абвінаваціў вайсковае камандаванне РФ у тым, што яно не выдае наймітам набоі. Пазней Прыгожын зноў раскрытыкаваў Мінабароны, выкарыстаўшы пры гэтым нецэнзурную лаянку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках