2 траўня 2024, Чацвер, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скабеева заклікала Кітай увесці войскі ў Расею

45
Скабеева заклікала Кітай увесці войскі ў Расею

Без дапамогі кітайскіх салдат Крэмль не можа справіцца з расейскімі добраахвотнікамі пад Белгарадам.

Крамлёўская прапагандыстка Вольга Скабеева праз год і тры месяцы «спецаперацыі» прызнала, што войска не ў стане абараніць Расею.

Яна марыць аб з'яўленні ў краіне кітайскіх жаўнераў. Адкрытую заяву адыёзная вядоўца зрабіла ў эфіры свайго палітычнага ток-шоў «60 хвілін», паведамляе Дыялог.UA.

«Пара-тройка дзясяткаў мільёнаў кітайскіх жаўнераў цяпер бы зрабіла проста тое, што трэба. Тое, што трэба. Чаму не? Ой, гляджу на Белгародскую вобласць, думаю, як жа нам бракуе кітайскага войска народна-вызваленчага!» - заявіла Скабеева.

Нават прапагандыстка не ў стане схаваць уласнага расчаравання ў магчымасцях расейскага войска.

Год таму яна расказвала сваім гледачам казкі аб тым, як за тры дні УС РФ возьмуць Кіеў, а сёння просіць кітайцаў абараніць межы сваёй краіны. Рыторыка зведала кардынальныя змены.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках