2 траўня 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя падніме плату за праход праз Басфор і Дарданэлы

9
Турцыя падніме плату за праход праз Басфор і Дарданэлы

З 1 ліпеня.

З 1 ліпеня Турцыя павялічвае плату за праходы суднаў праз пралівы Басфор і Дарданэлы на больш чым 8%, паведаміў міністр транспарту і інфраструктуры Абдулькадзір Уралаглу. Ягоныя словы падае газета Star.

Плату павялічаць да $4,42 за тону. У кастрычніку мінулага года турэцкія ўлады ўжо павялічылі кошт збораў за праход гандлёвых суднаў праз пралівы ў пяць разоў - з $0,8 да $4,08. Сума мыты разлічваецца на аснове залатога франка з часу падпісання ў 1936 годзе Канвенцыі Монттрэ, якая рэгулюе суднаходства ў зоне праліваў.

Уралоглу адзначыў, што згодна з Канвенцыяй, з суднаў, якія будуць праходзіць праз турэцкія пралівы без заходу, спаганяецца плата паводле трох артыкулаў: санітарны агляд, маяк і выратавальныя службы. «Згодна з пастановай прэзідэнта, мы цяпер будзем абнаўляць гэтыя кошты кожны год», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках