3 траўня 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я ніколі не сыду

37
Трамп: Я ніколі не сыду

Дональд Трамп будзе абірацца ў прэзідэнты ЗША нават калі яго пасадзяць.

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе, нават калі ён будзе да таго часу асуджаны судом. Пра гэта ён заявіў Politico.

«Я ніколі не сыду», - сказаў Трамп.

Федэральная пракуратура ЗША выставіла супраць былога прэзідэнта абвінавачванні паводле 37 пунктаў у эпізодах, звязаных з неналежным абыходжаннем з сакрэтнымі матэрыяламі, адмовай вяртаць іх у распараджэнне дзяржаўных службаў, спробамі ўвесці ў зман следства і іншымі.

Чакаецца, што Трамп 13 чэрвеня павінен здацца правасуддзю ў Маямі. Пасля гэтага яму абяруць меру стрымання, а матэрыялы боку абвінавачання будуць апублікаваныя. Дата пачатку судовага працэсу паводле гэтых абвінавачанняў пакуль не вызначаная.

На сакавік 2024 года пазначаны пачатак яшчэ аднаго судовага працэсу супраць Трампа, паводле якога ён абвінавачваецца ў фальсіфікацыі фінансавай справаздачнасці.

Заканадаўства ЗША не абмяжоўвае для тых, хто адбывае пакаранне, удзел у выбарах прэзідэнта, калі такая забарона не будзе наўпрост сфармуляваная пастановай суда.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках