2 траўня 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме другі раз за месяц падарвалі чыгунку

3
У Крыме другі раз за месяц падарвалі чыгунку

Выбух адбыўся проста перад цягніком.

У Кіраўскім раёне Крыма на чыгуначных рэйках адбыўся выбух. З інфармацыі крыніцы Baza, дарогу падарвалі а 16:00 паводле менскага часу, калі па ёй праязджаў таварны цягнік.

Са сведчанняў відавочцаў, выбух адбыўся проста перад цягніком. Машыніст лакаматыва заўважыў яго, паспеў зрэагаваць і экстрана затармазіць. Ад выбухной хвалі ў кабіне разбіліся вокны, аднак машыніст не пацярпеў. Тэлеграм-канал «112» паведаміў, што быў пашкоджаны таварны лакаматыў, а двое працоўных атрымалі раненні ад аскепкаў. Аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная афіцыйна.

«Кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў пацвердзіў пашкоджанне чыгуначнага палатна, у сувязі з чым рух цягнікоў быў прыпынены. Прычыны пашкоджання рэек ён не ўдакладніў.

Раней чыгунку ў Крыме падрывалі 18 траўня. Тады праз пашкоджанне рэек перарвалася злучэнне паміж Севастопалем і Сімферопалем. Перад гэтым шляхі ўзрывалі ў лютым гэтага года. Пашкоджаны адцінак палатна быў адрамантаваны на працягу дня. Пры гэтым дарадца кіраўніка Крыма ў інфармацыйнай палітыцы Алег Кручкоў зняпраўджваў факт падрыву.

Увосень 2022 года на Крымскім мосце ўзарваўся грузавік. Выбухам былі пашкоджаныя аўтамабільнае і чыгуначнае палотны моста. Рух цягнікоў прыпыняўся на дзень.

У жніўні 2022 года ў Джанкойскім раёне Крыма праз выбух на складзе боепрыпасаў была пашкоджаная чыгунка. Пасля гэтага пасажырскія цягнікі, якія рухаліся з мацерыка, спынялі на станцыі Уладзіславаўка, дзе пасажыраў перасаджвалі на аўтобусы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках