2 траўня 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці заўважылі рэдкую драпежную птушку

6
У Віцебскай вобласці заўважылі рэдкую драпежную птушку

Фотафакт.

У вёсцы Выхадцы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці буйная птушка з сямейства грыфаў тэрарызуе мясцовых буслоў. Драпежніка здолелі сфатаграфаваць і «апазналі» як белагаловы сіп. Фота птушкі апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Са слоў відавочцаў, сіп з'явіўся каля вёскі яшчэ 7 чэрвеня, а да 9 чэрвеня знішчыў ужо тры гнязды буслоў. Яго спрабавалі адпудзіць, у тым ліку з дапамогай стрэлу ў паветра - але ён усё адно вяртаўся да гнёздаў.

Белагаловыя сіпы не гняздуюцца ў Беларусі. Да з'яўлення ў Лёзне іх толькі пяць разоў рэгістравалі ў нашай краіне. У 1924 годзе дзвюх птушак сустрэлі ў Віцебскім раён — адну з іх удалося злавіць і перадаць у заамузей БДУ. У 1979 годзе аслабленага сіпа злавілі ў Белавежскай пушчы і перадалі ў Гарадзенскі заапарк. У 1983 годзе яшчэ адну такую птушку бачылі ў Віцебскім раёне, а ў 1996 годзе - у Чэрвеньскім раёне Менскай вобласці. У 2016 годзе белагаловага сіпа сфатаграфаваў у Шаркаўшчынскім раёне фатограф Валерый Кавалёнак — сябра грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Акрамя таго, у траўні 2020 года яшчэ адзін белагаловы сіп, пазначаны спадарожнікавым перадатчыкам, перасякаў паветраную мяжу Беларусі - але людзі яго не бачылі.

Белагаловыя сіпы гняздуюцца ў гарыстых і засушлівых рэгіёнах Паўднёвай Еўропы, Каўказа, Блізкага Усходу, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Бліжэй за ўсё да Беларусі гэтыя буйныя грыфавыя гняздуюцца ў Крыме. Як правіла, гэта аселыя птушкі, але па-за перыядам размнажэння (які ў іх пачынаецца ў студзені) асобныя сіпы могуць здзяйсняць далёкія вандраванні. Вядома, што іх заўважалі нават каля Варкуты і ў Фінляндыі, якія аддаленыя ад арэала белага сіпа нават больш, чым Беларусь.

На раніцу 11 чэрвеня белагаловы сіп усё яшчэ заставаўся ў Выхадцах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках