2 траўня 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна вярнула з расейскага палону яшчэ 95 абаронцаў

3
Украіна вярнула з расейскага палону яшчэ 95 абаронцаў

Сярод іх 93 шарагоўцы і сяржанты і два афіцэры.

У нядзелю, 11 чэрвеня, Украіна ў рамках абмену палоннымі з РФ вярнула дадому 95 абаронцаў. Сярод іх 93 шарагоўцы і сяржанты і два афіцэры.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у Telegram.

«Абмен палоннымі. Вяртаем дадому 95 нашых чалавек. У спісе ваяры УСУ, Нацгвардыі, а таксама памежнікі», - паведаміў ён.

Паводле ягоных слоў, дадому вярнуліся палонныя з Марыюпаля, ЧАЭС, выспы Змяіная, з-пад Бахмута, а таксама абаронцы «Азоўсталі».

«Таксама атрымалася вярнуць удзельнікаў спецаперацыі, якія ляцелі на гелікоптары ў акружаны Марыюпаль, на «Азоўсталь». Многія нашыя знаходзіліся ў палоне параненымі», - паведаміў Ярмак.

У каардынацыйным штабе паведамілі, што ўдалося вярнуць абаронцаў, якія знаходзіліся ў палоне ў ПВК «Вагнера» і падраздзяленні «Ахмат».

Пры гэтым у штабе дадалі, што сярод вызваленых украінцаў трое мелі статус «пошук асобы».

Абмен палоннымі

Месяц таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што з пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна вызваліла больш за 2 тысячы чалавек з расейскага палону. Сярод іх 140 - мірныя жыхары.

Таксама Зяленскі казаў, што існуюць катэгорыі людзей, якіх асабліва складана вяртаць з палону, і гэта не толькі вайскоўцы. Паводле ягоных слоў, размова ідзе пра цывільных грамадзян.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках