2 траўня 2024, Чацвер, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўзбраенні УСУ з'явіліся сістэмы СПА Viktor

1
На ўзбраенні УСУ з'явіліся сістэмы СПА Viktor

Яна прызначаная для барацьбы пераважна з БПЛА.

Падраздзяленні супрацьпаветранай абароны Украіны ўзмацнілі зенітныя комплексы Viktor. Генерал-лейтэнант Сяргей Наеў расказаў у сваім Telegram, што галоўнай задачай установак Viktor з'яўляецца барацьба з ударнымі БПЛА.

Вядома, што зэнітныя комплексы Viktor простыя ў абслугоўванні і манеўранасці. Іх лёгка схаваць на агнявой пазіцыі, а тэмп стральбы блізу 600 стрэлаў за хвіліну дазваляе знішчаць паветраныя цэлі на вялікіх адлегласцях.

«У спалучэнні з цеплавізійным прыцэлам і каліматорным цэлеўказальнікам гэта магутная зброя супраць «Шахедаў», - распавёў Сяргей Наеў.

Галоўнай задачай таксама з'яўляецца супрацьдзеянне самалётам і гелікаптэрам на малых вышынях. Лёгкабраняваная тэхніка, палявыя ўмацаванні ворага і яго пяхота таксама цалкам дасягальныя для спаранага 14,5 мм зенітнага кулямёта.

Спараны зенітны кулямёт усталяваны на шасі Toyota Land Cruiser 70. Комплексы збіраюць на заводзе чэшскай кампаніі Excalibur Army.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках