20 траўня 2024, панядзелак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як праверыць, ці сапраўдныя даляры

11
Як праверыць, ці сапраўдныя даляры

Парады.

Большасць людзей захоўваюць свае ашчаджэнні ў валюце, у большасці выпадкаў – у далярах. Многія набываюць у абменніках або "з рук" у знаёмых. Бо так можа быць танней.

Але такім чынам ёсць высокая рызыка атрымаць фальшывыя даляры. Vikna.tv расказвае, як праверыць даляры на сапраўднасць.

Часцей за ўсё падрабляюць купюры наміналам 100 даляраў. Гэта самая хадавая купюра з Бенджамінам Франклінам на аверсе.

Каб не патрапіць на вуду ашуканцаў, трэба ведаць, якія ўвогуле існуюць даляравыя купюры. Гэта банкноты наміналам $100, $50, $20, $10, $5, $2 і $1.

Пры набыцці валюты трэба браць цэлыя і разгладжаныя банкноты, бо фальшыўку часта спрабуюць схаваць бачным зносам купюры. Акрамя таго, на сапраўдных банкнотах павінны быць вадзяныя знакі, надрукаваныя стужкі, святлоадбівальныя элементы і іншыя атрыбуты абароны, уласцівыя той ці іншай валюце.

Як вызначыць сапраўдныя даляры:

звярні ўвагу на фонавыя лініі малюнкаў – яны павінны быць выразнымі і плыўнымі;

папера, з якой зроблена банкнота, павінна быць шурпатай і аксаміцістай навобмацак, бо ў складзе ёсць бавоўна і лён;

абавязкова павінны быць літара і нумар, якія паказваюць на федэральны рэзервовы банк, што выпусціў банкноту;

калі ты прасвечваеш купюру, павінны быць бачныя вадзяныя знакі; адзначаем, што яны павінны быць аднолькавымі абапал і размяшчацца справа ад партрэта;

ахоўная стужка павінна змяняць колер на зялёны ва ультрафіялетавым святле;

таксама новыя 100-даляравы купюры маюць сінюю трохмерную ахоўную стужку з выявай лікаў.

Акрамя гэтага, сапраўднасць даляраў можна вызначыць з сімвалаў серыйнага нумара. На кожнай банкноце ёсць свой унікальны нумар, які складаецца з адзінаццаці лічбаў і літараў. Ён двойчы паўтараецца на адным баку купюры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках