20 траўня 2024, панядзелак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманды Італіі ды Нідэрландаў зладзілі галявую фэерыю ў матчы за 3-е месца Лігі нацый

2
Каманды Італіі ды Нідэрландаў зладзілі галявую фэерыю ў матчы за 3-е месца Лігі нацый

Матч скончыўся перамогай італійцаў - 3:2.

Закончылася гульня за трэцяе месца Лігі нацый УЕФА, у якім сустракаліся каманды Нідэрландаў ды Італіі. Матч праходзіў на стадыёне «Дэ Гролс Вэсце» ў Энсхэдзе (Нідэрланды) і скончыўся з лікам 3:2 на карысць Італіі, піша championat.com.

У першым тайме з лікам 2:0 перамагла Італія: на шостай хвіліне абаронца Фэдэрыка Дымарка пачаў лік, а на 20-й хвіліне паўабаронца Давідэ Фратэзі забіў другі гол італійцаў. У сярэдзіне другога тайма адбыўся абмен галамі: на 68-й хвіліне атаковы хафбэк Нідэрландаў Стывен Бэргвэйн “размачыў” лік, але толькі праз чатыры хвіліны каманда Італіі вярнула сабе перавагу ў два галы намаганнямі Фэдэрыка К’езы.

Гол Ваўта Вэгорста на 82-й хвіліне не быў залічаны пасля ўмяшання VAR, але за хвіліну да канца асноўнага часу Жаржыньё Вэйналдум здалеў ажывіць інтрыгу. Вытрымаўшы націск спаборніка на працягу дзевяці кампенсаваных хвілін, каманда Італіі другі раз у гісторыі турніру стала бронзавым прызёрам Лігі нацый. У 2021 годзе італійцы ў матчы за трэцяе месца падолелі Бэльгію.

Пазней сёння, 18 чэрвеня, у фінале турніру сустрэнуцца нацыянальныя каманды Харватыі ды Гішпаніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках