20 траўня 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўзмоцніць выведку на мяжы з Беларуссю

Літва ўзмоцніць выведку на мяжы з Беларуссю

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы.

Літва ўзмоцніць контрвыведку на мяжы краіны з Беларуссю. Пра гэта 28 чэрвеня заявіў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтамі Польшчы Анджэем Дудам і Украіны Уладзімірам Зяленскім. Канферэнцыю апублікавала прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Мы прынялі адпаведныя пастановы, мы ўзмоцнім контрвыведку, выведку нашай мяжы, будзем падтрымліваць новыя планы ў абароне мяжы і таксама будзем прыслухоўвацца да нашых партнёраў і іншых краінаў-чальцоў NATO», – сказаў Наўседа.

Так ён пракаментаваў перамяшчэнне сілаў прызнанай у свеце злачыннай арганізацыяй ПВК «Вагнер» у Беларусь.

Наўседа дадаў, што сітуацыя праз мяцеж уладальніка расейскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўгена Прыгожына патрабуе новых пастановаў і захадаў, якія NATO павінна разгледзець.

Пра гэта таксама казаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён мяркуе, што пытанне перамяшчэння ПВК «Вагнер» у Беларусь неабходна разгледзець на саміце NATO ў Вільні, які адбудзецца 11–12 ліпеня.

Ён дадаў, што мяжа Польшчы з Беларуссю церпіць ад гібрыдных атак амаль два гады.

«Польска-беларуская мяжа церпіць ад гібрыдных нападаў ужо практычна два гады, у сувязі з чым там увесь час, у параўнанні з тым, што мы мелі хутчэй да таго, ёсць вялікае ўмацаванне стану бяспекі гэтай мяжы. Па-першае, значна большыя сілы абараняюць польска-беларускую мяжу. Там мы пабудавалі фізічны бар'ер, а таксама электронны бар'ер практычна на ўсёй мяжы», – сказаў Дуда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках