17 траўня 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бульба змерзла»: Беларусы падзяліліся фатаграфіямі наступстваў замаразкаў

10
«Бульба змерзла»: Беларусы падзяліліся фатаграфіямі наступстваў замаразкаў

Сіноптыкі прагназуюць замаразкі і на сённяшнюю ноч.

У ноч на 3 чэрвеня ў Беларусь прыйшлі летнія замаразкі. Жыхары падзяліліся ў сацсетках фатаграфіямі кавалкаў лёду, а таксама паскардзіліся на замерлыя культуры, піша telegraf.news.

Вось як было ў горадзе Бяроза Берасцейскай вобласці а 5 раніцы – тэрмометр паказаў -3,2 градуса (ля паверхні зямлі):

Яшчэ адзін беларус падзяліўся такім фотам (дзе гэта – ён не расказаў):

А ў Барысаўскім раёне «бульба змерзла», паскардзіўся трэці карыстальнік і паказаў такія фота:

У сваю чаргу жыхарка Віцебскай вобласці расказала: «Оршу, здаецца, пранесла. Пазнавата ўстала, абабегла ўладанні, нібыта ўсё цэлае. Фу-ух, яшчэ б гэтую ноч перажыць».

Яшчэ адна адзначыла: «У нас у Полацкім раёне, падаецца, пранесла. Але пагляджу на алоэ на вуліцы. Забылася занесці».

Тым часам Белгідрамет апублікаваў мапу мінімальнай тэмпературы паветра:

Як адзначылі ў тэлеграм-канале @nadvorie – «на поўнач ад Менска марозец -0.3°, халадней за ўсё ў Езярышчы -0.9°».

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 3-4 чэрвеня

Як паведамілі ў Белгідрамеце, у суботу 3 чэрвеня па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы абяцаюць толькі месцамі па паўночным усходзе краіны. Днём паветра прагрэецца максімум да +13…+19°С.

У ноч на 4 чэрвеня сіноптыкі таксама чакаюць замаразкі 0...-2°С. Днём тэмпература паднімецца да +16…+23°С. У цэлым амаль без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках