Беларусь «накрылі» замаразкі
1- 4.06.2023, 12:51
- 5,866

Дзе на гэтых выходных тэмпература апускалася ніжэй за нуль?
Беларусаў папярэджвалі, што першыя чэрвеньскія выходныя будуць марознымі. Белгідрамет прадказваў да мінус 2 градусаў начамі на суботу і нядзелю.
Журналісты onliner.by пастанавілі зафіксаваць, якім у выніку быў чэрвеньскі ўік-энд.
Субота
Мапа мінімальнай тэмпературы паветра ў Беларусі з вечара пятніцы да раніцы суботы захавалася ў тэлеграм-канале nadvorie.

«Замаразкі былі. Не пранесла, - адзначыў вядоўца канала. - Халадней за ўсё ў Езярышчы - -0,9°С».
Фіксавалі і тэмпературу паветра каля паверхні глебы, на вышыні два сантыметры.
«Тут наогул да -5°С», – прыкмячае nadvorie. Не пашанцавала Драгічыну, спадзяемся, палескія трускалкі выстаяць.

Нядзеля
Мапу мінімальнай тэмпературы паветра мінулай ноччу, з суботы на нядзелю, яшчэ можна ўбачыць на сайце «Белгідрамета».
Халадней за ўсё было на метэастанцыі «Палеская», там слупок у тэрмометры апусціўся аж на адзнаку -1,1°С.

А на мапу замаразкаў у паверхні глебы наогул балюча глядзець, на той жа «Палескай» было да -6°С.
