У акупаваным Мелітопалі прагрымеў магутны выбух
2- 4.06.2023, 17:03
- 9,852

З’явілася відэа «прылёту».
На поўдні часова акупав'анага Мелітопаля ўдзень у нядзелю, 4 чэрвеня, прагрымеў гучны выбух.
Пра гэта паведаміў мэр горада Іван Фёдараў у Telegram. З ягонай інфармацыі, «нешта адбылося» ў наваколлях пасёлка Акімаўка, што на поўдзень ад Мелітопаля.
Мясцовае выданне РІА Мелітопаль апублікавала таксама відэа, на якім відаць густы дым, магчыма, над месцам выбуху.