19 траўня 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы страцілі 80% асабовага складу»

11
«Мы страцілі 80% асабовага складу»

Расейскія вайскоўцы заявілі, што іх кінулі паміраць пад Белгарадам.

Расейскія вайскоўцы панеслі істотныя страты ў баях на мяжы з Украінай у Белгародскай вобласці, расказаў шараговец са 138-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады Уладзімір Шмялёў.

У відэазвароце ён кажа, што да 4 чэрвеня вайскоўцы знаходзіліся ў рэгіёне на мяжы, а потым патрапілі пад «наймацнейшы артабстрэл» – у тым ліку па іх білі з РСЗА HIMARS.

Камандаванне загадала салдатам трымаць пазіцыі, аднак потым на тэрыторыю Белгарадскай вобласці пачалі заходзіць украінцы. «Мы адстрэльваліся, спрабавалі даць адпор, але іх было зашмат. Мы запыталі загад на адступленне, але нам адмовілі. У выніку мы страцілі да 80% асабовага складу і вымушаныя былі сысці з пазіцый уласнымі сіламі, без загаду і падмацавання. Мы пакінулі мяжу», – паведаміў Шмялёў.

Паводле ягоных словаў, аналагічная сітуацыя адбылася яшчэ з дзвюма групамі расейскіх вайскоўцаў. «Выкасілі цэлыя палкі нашых хлопцаў. Мы ў курсе, што наша камандаванне ўсё ведала загадзя пра наступ на нашы пазіцыі. <…> Палкоўнік Колчын, віна за гібель нашых дзецюкоў ляжыць асабіста на табе. <…> Праз цябе мы страцілі большую частку асабовага складу, адрэзак мяжы, шляхі забеспячэння, аддалі ў палон кучу народу», – заявіў Шмялёў.

Між тым «Расейскі добраахвотніцкі корпус» (РДК) заявіў, што заняў Новую Тавалжанку – сяло ў Белгарадскай вобласці на мяжы з Украінай. «Байцы РДК які дзень кантралююць населены пункт Новая Тавалжанка. Хачу нагадаць грамадзянам Расеі, што гэта не нейкае маленькае закінутае сяло, а населены пункт на пяць тысячаў чалавек», – заявіў камандзір фармавання Дзяніс Нікіцін (Капусцін).

Паводле ягоных словаў, у Новай Тавалжанцы знаходзяцца толькі байцы РДК. «Іншай улады ў гэтым рэгіёне няма. Раз [губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў] Гладкоў не можа кантраляваць сваю падшэфную тэрыторыю, мы будзем размаўляць толькі з ягонымі кіраўнікамі, якія знаходзяцца ў Маскве», – дадаў Нікіцін.

Сам Гладкоў даў зразумець, што ўлады больш не кантралююць Новую Тавалжанку. «На сёння мы пакуль туды ўвайсці не можам. Ведаю, што блізу 100 чалавек знаходзіліся там, паводле дакладу кіраўніка акругі, але абстрэлы апошніх двух дзён нам не дазваляюць удакладніць інфармацыю», – сказаў ён, дадаўшы, што «як толькі сітуацыя зменіцца», улады змогуць вярнуцца і паспрабаваць «пераканаць людзей пакінуць населены» пункт.

Пра баі ў Новай Тавалжанцы Гладкоў гаварыў 4 чэрвеня. Мінабароны Расеі давала справаздачу пра адбіты напад дзвюх дыверсійных групаў, якія «спрабавалі пераправіцца праз раку Северскі Данец і высадзіцца на ўскраіне» названай вёскі.

Тым часам ваенная выведка Украіны сцвярджае, што ў Новай Тавалжанцы быў забіты расейскі палкоўнік Андрэй Стэсеў – старэйшы аператыўнай групоўкі «Белгарад». Раней ён камандаваў 104-м дэсантна-штурмавым палком ВДВ РФ, заявілі ва ўстанове.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў РДК і «Легіёне “Свабода Расеі”». Там удакладнілі, што Стэсеў «загінуў у стралковым баі, як афіцэр са зброяй у руках».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках