Расейскія акупанты ўзарвалі Кахоўскую ГЭС
83- 6.06.2023, 7:34
- 47,148
Украінскія ўлады пачалі эвакуацыю з небяспечных раёнаў.
Расейскія войскі ўзарвалі Кахаўскую ГЭС у аўторак, 6 чэрвеня. Кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін заявіў, што пачалася эвакуацыя жыхароў з небяспечных раёнаў.
Аб падрыве спачатку паведамілі ў аператыўным камандаванні «Поўдзень». Там гавораць, што ўдакладняюць маштабы разбурэння, хуткасць і аб'ёмы вады, магчымыя раёны падтаплення, піша New Voice.
«Праз пяць гадзін вада дасягне крытычнага ўзроўню. Пачалася эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў. Усе службы працуюць - ДСНС, паліцыя, вайскоўцы побач», - заявіў Пракудзін.
Ён просіць людзей сабраць дакументы і рэчы першай неабходнасці і чакаць аўтобусы. Жыхароў левага берага Пракудзін заклікаў неадкладна пакінуць небяспечныя тэрыторыі і "зрабіць усё магчымае, каб засцерагчы сябе і выратаваць жыццё".
У МУС Украіны заявілі, што будуць эвакуаваць людзей з патэнцыйных зон затаплення на правабярэжнай частцы ракі Дняпро. Гаворка ідзе пра вёскі:
Мікалаеўка
Вольгаўка
Лева
Цягінка
Панятоўка
Іванаўка
Такароўка
Прыдняпроўскае
Садовае
часткова горад Херсон - востраў Карабел.
АК "Поўдзень" размясціла інструкцыю, што рабіць у выпадку падрыву Кахоўскай ГЭС. Яна ёсць на інфаграфіцы ніжэй: